Вы тут

На п’едэстале пашаны


На п’едэстале пашаны

Быць “№ 1”, пра што б канкрэтна ні ішла б размова – пра чалавека ці літаратурны часопіс, – досыць складана. Гэта і не дзіўна, бо на долю лідара заўжды вападае многа патрабаванняў і яшчэ больш адказнасці. А вось гораду, які стаў героем студзеньскай  “Маладосці”, лёгка быць першым і распачынаць наш чарговы 12-месячны марафон: яму не займаць ні прыгажосці, ні харызмы, ні прыцягальнасці. Здаецца, ён валодае поўным наборам тых якасцяў, якія ў выніку без варыянтаў прыводзяць на п’едестал пашаны. Не ўпэўнены? Значыцца, вы проста мала знаёмыя з Магілёвам!

Вядома, што найлепшы гід па гораду – гэта чалавек, які ў ім нарадзіўся. Алёна Беланожка расказвае чытачам “Маладосці” пра родны горад: “Пра Магілёў напісана шмат кніг – пра яго гісторыю і культуру, пра муж­ную абарону горада і кровапралітныя баі на Буйніцкім полі ў час Вялікай Ай­чыннай вайны, пра вялікія будоўлі і но­выя праекты. Магілёў, як птушка Фенікс, некалькі разоў адраджаўся пасля вынішчальных пажараў і войн. Характар го­рада яшчэ больш загартаваўся ў агні. Затое сёння мы ганарымся кожнай ста­ронкай сваёй мінуўшчыны, цэнім кож­ную хвіліну міру і рупліва працуем над тым, каб жыць у шчасці і дабрабыце”.

Не дзіва, што горад з такой багатай і трагічнай гісторыяй некалі спрачаўся з Мінскам за права называцца сталіцай Беларусі. Калі хто не ведае і не верыць, хай спытаце ў нашага калумніста Канстанціна Касяка: “Упершыню пра тое, што Магілёў мог стаць сталіцай Беларусі, я пачуў яшчэ ў сярэдняй школе, калі на вакацыі трапіў у летнік. Быў там адзін хлапец з Магілёваён і расказаў. А мне не верылася… Як так? Толькі Мінск! Яшчэ больш засумняваўся я ў яго словах, калі пачуў, што ў Магілёве ёсць амаль дакладная копія нашага Дома ўрада. Тады падавалася гэта ўжо нечым з вобласці фантастыкі”.

Увогуле, тая атмасфера загадкавасці і таямнічасці, якая спрадвек ахінала Магілёў, не магла не пакінуць след у творчасці яго ўраджэнцаў. Самы яскравы прыклад – сваеасаблівы настрой прозы магіляўчанкі Святланы Курганавай: “Эва нічога яму не казала два гады. Калі яна толькі трапіла да яго, збольшага толькі маўчала і слухала, гаварыла рэдка. А пасля вечара сядміцы, калі духоўнік чытаў прыходу пра неўраў, злавесных крыважэрных пярэваратняў, што палююць на людзей, Эва сядзела і ціха плакала ў куце пад абразом. Кан яшчэ думаў: напужалася расповедаў пра драпежных неўраў, што жывяцца чалавечынай. Але цяпер успомніў: Эва падымала галаву і глядзела на абраз з крыўдай”.

А вось адна з удзельніц конкурсу маладых літаратараў Магілёўшчыны “Ветразь натхнення” Крысціна Башарымава глядзіць на свет больш аптымістычна:

Ёсць у мяне чароўны край
Маіх адзінокіх
, але светлых думак,

Дзе раніцай бяжыш па расе,

Басанож, уздоўж залацістага поля,

І цябе вітаюць сінявокія валошкі,

І ты ўсміхаешся ім у адказ”.

Усміхніцеся ж і вы нам, а “М”ы са свайго боку абяцаем, што на старонках магілёўскага нумара прадаставім нагоду для гэтага. Вас будзе чакаць наша традыцыйная калумністыка, пераклады сербскай паэзіі і яшчэ шмат цікавага. Пачынаем 2018 год разам! 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.