Вы тут

Аўтобус у Мінску трапіў у ДТЗ з-за сардэчнага прыступу ў кіроўцы


Рэйсавы аўтобус у Мінску заехаў у агароджу з-за таго, што кіроўцу стала дрэнна, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся сёння каля 13.00 на вул. Магілёўскай. "Аўтобус 23 маршруту ехаў з боку вул. Жукоўскага ў напрамку вул.Талстога ў другой паласе. Са слоў пасажыраў, транспарт пачаў ссоўвацца лявей, калі яны заўважылі, што кіроўца ў кабіне ляжыць на падлозе. Аўтобус наехаў на бардзюрны камень, а пасля на металічную агароджу. Сутыкненняў з іншымі транспартнымі сродкамі не адбылося. Пасажыры не пацярпелі", - праінфармавалі ў ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у кіроўцы здарыўся сардэчны прыступ, яму аказваюць дапамогу медыкі. Па гэтым факце праводзіцца праверка, на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група з экспертамі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.