Вы тут

Што чакае судовую сістэму?


Адзіны працэсуальны кодэкс і пераход на апеляцыю.

У Беларусі знізілася колькасць крымінальных спраў ды грамадзянскіх і эканамічных спрэчак. Пры гэтым павялічыўся аб'ём адміністрацыйных правапарушэнняў, у прыватнасці за дробнае хуліганства, крадзяжы і распіццё спіртнога ва неўстаноўленых месцах. Чакаецца, што ў краіне з'явіцца поўная версія адзінай інфармацыйнай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, а медыяцыю можна будзе прымяняць і ў крымінальных справах, паведаміў Валерый КАЛІНКОВІЧ, першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі.


Летась у Беларусі на пазбаўленне волі было асуджана крыху больш як 12 000 асоб. З іх пяцёра — да пакарання смерцю, трое — да пажыццёвага зняволення. Разам з тым суды актыўна прызначалі такія крымінальныя пакаранні, як грамадскія работы, грашовыя штрафы, абмежаванне свабоды. Тым не менш больш як трэцяя частка ўсіх асуджаных — гэта асобы, якія здзейснілі рэцыдыў злачынства, што значна паўплывала на прысуджэнне пакарання праз пазбаўленне волі, заўважыў ён.

Прадаўжаецца работа па развіцці і ўкараненні ў практыку элементаў электроннай судовай вытворчасці, перадавых інфармацыйных тэхналогій. На сайце Вярхоўнага суда ўжо ёсць адпаведны раздзел, які выкарыстоўваецца ў асноўным для эканамічнага правасуддзя.

Да 2020 года плануецца завяршыць распрацоўку і ўкараніць поўную версію адзінай інфармацыйнай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, якая дазволіць істотна аблегчыць збор, апрацоўку і атрыманне інфармацыі, у тым ліку і для ўзаемадзеяння са СМІ.

Ужо летам пачне працаваць апеляцыйны парадак разгляду скаргаў і пратэстаў на судовыя рашэнні па грамадзянскіх справах, якія не ўступілі ў сілу, дадаў Валерый Калінковіч:

— Фактычна ў асноўных відах судаводства — крымінальным і грамадзянска-эканамічным — мы канчаткова пераходзім на апеляцыю. Гэта дазволіць у гэтых відах вытворчасці завяршаць разгляд справы па сутнасці і прымаць канчатковае рашэнне ўжо на ўзроўні суда другой інстанцыі. У крымінальнай і эканамічнай судовай вытворчасці гэта ўжо цяпер працуе ў большасці выпадкаў.

Будзе прадумвацца далейшая рэформа нагляднай вытворчасці, гэта значыць пытанні перагляду судовых рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, з пункту гледжання падстаў, на аснове якіх гэта будзе адбывацца, і тэрмінаў такой вытворчасці.

Працягваецца таксама распрацоўка палажэнняў адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса для ўніфікацыі разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў і спрэчак. У ім плануецца захаваць усё добрае і эфектыўнае, што цяпер ёсць у двух працэсуальных законах. І дадаць сюды тое, чаго не хапае і што неабходна ў судовым працэсе, у прыватнасці інтэрнэт-тэхналогіі і відэа-канферэнцыі бакоў.

Што датычыцца вытворчасці па банкруцтве суб'ектаў гаспадарання, плануецца прапрацаваць пытанне аб упарадкаванні ўдзелу ў гэтых працэсах эканамічных судоў, каб максімальна выключыць рызыку карупцыйнай дзейнасці і павысіць адказнасць антыкрызісных кіраўнікоў за вынік іх дзейнасці.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.