21 Ліпень, субота

Вы тут

Лукашэнка: Таленавітых людзей мы ніколі не страцім у Беларусі


Атрымаць дыплом аб прысваенні навуковай ступені з рук Прэзідэнта — напэўна, мара аб прызнанні амаль кожнага вучонага. Учора акадэмікі, членкары Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, дактары навук, прафесары атрымалі дыпломы і атэстаты, якія пацвярджаюць іх новы статус.


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не абмежаваўся цырымоніяй афіцыйнага ўзнагароджвання. Пасля яе кіраўнік дзяржавы заклікаў навукоўцаў максімальна шчыра, не ўтойваючы існуючых праблем, расказаць, з якімі перашкодамі ім даводзіцца сутыкацца. Бо іх меркаванне — на вагу золата.

— Таленавітых, здольных людзей мы ніколі не страцім у Беларусі. Я за гэтым старанна сачу. Лёс чалавека для мяне галоўны пастулат. Асабліва таленавітага. Гэта здабытак нашай краіны. Мы не павінны яго страціць.

Па словах беларускага лідара, галоўнае багацце краіны — менавіта людзі. І асобны гонар выклікае навуковая эліта. У яе ўваходзяць найразумнейшыя і найбольш працалюбівыя спецыялісты. Званні доктара навук, прафесара, члена-карэспандэнта, акадэміка — гэта не толькі прызнанне заслуг, але і вялікі крэдыт даверу.

— Мы маем права чакаць ад вас адкрыццяў на мяжы немагчымага. У гэтым сэнс навукі. З гэтага моманту вы пачынаеце жыць у новай прафесійнай рэальнасці. А гэта значыць — працаваць і заўсёды адпавядаць свайму высокаму званню. Яшчэ больш важна пакінуць пасля сябе след у выглядзе сваіх вучняў.

Тэма таго, ці вырошчваюць масцітыя даследчыкі маладую змену, наколькі ў краіне выбудаваны сумленны і аб'ектыўны працэс прысваення саіскальнікам вучоных званняў, гучала падчас сустрэчы не раз. Прэзідэнт падкрэсліў, што з'яўляецца прыхільнікам такіх падыходаў, якія забяспечаць аб'ектыўнасць і вылучаць з ліку вучоных самых вартых. Асабліва недапушчальна, калі прысутнічае, напрыклад, блат.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржавай нямала зроблена для развіцця айчыннай навукі. Так, падрыхтаваны шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на павышэнне сацыяльнага статусу навуковых работнікаў і стварэнне спрыяльнага асяроддзя для інтэлектуальнай дзейнасці. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэтыя рашэнні мусяць стаць добрым стымулам для актывізацыі навуковай дзейнасці, дадуць магчымасць больш поўна раскрыць таленты вучоных і прыцягнуць моладзь у сферу.

— Мінулы год быў вельмі важны для Беларусі. Ён паказаў, што наша краіна гатова зрабіць першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі, эканомікі будучыні. І мы яго зрабілі, — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на ІІ З'ездзе вучоных прыняты доўгатэрміновы стратэгічны дакумент — праграма развіцця навукі да 2040 года. І менавіта вучоным трэба будзе ажыццяўляць гэтыя ідэі.

Прэзідэнт заклікаў навукоўцаў шчыра казаць аб праблемах — і быў пачуты. Вучоныя дзяліліся тым, што іх хвалюе. Хібы ў заканатворчым працэсе, псіхалагічная падрыхтоўка айчынных спартсменаў і яе ўплыў на канчатковы вынік, развіццё медыцыны, хіміка-біялагічнай сферы... Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за тое, што Акадэмія навук існуе. «Гэта дзякуючы ім яна існуе», — адказаў Прэзідэнт, паказваючы на прысутных навукоўцаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.