Вы тут

Эйфелева вежа, зубр і парасоны. Парк чароўных ліхтароў працуе ў Мінску


Эйфелева вежа, зубр і сямейка жырафаў, парасоны, туфелька і шмат-шмат разнакаляровых агенчыкаў... У сталіцы на тэрыторыі «Дрымлэнда» з'явіўся парк з вялікімі светлавымі інсталяцыямі. Да гэтага часу ў Мінску былі ўсталяваныя асобныя святлодыёдныя фігуры, але стварэнне такой унікальнай ​​зоны адпачынку парадуе і дзяцей, і дарослых.


У парку можна назіраць больш як 40 светлавых інсталяцый. Усе гірлянды, якія пайшлі на стварэнне фігур, воданепранікальныя, ім не страшныя ні снег, ні дождж. Дзякуючы гэтаму ўдалося адкрыць экспазіцыю пад адкрытым небам. Таксама лямпачкі спажываюць мінімальную колькасць энергіі і знаходзяцца пад малым напружаннем, таму шпацыр па парку з'яўляецца максімальна бяспечным.

Праект створаны пры падтрымцы кітайскай кампаніі «Юаньчжоу» у Беларусі. Парк будзе працаваць да 26 сакавіка.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.