Вы тут

Галоўныя тэмы Бааоскага азіяцкага форуму


Сярод іх - глабалізацыя, інавацыі і адкрытая Азія.


Штогадовы Бааоскі азіяцкі форум (БАФ) пройдзе 8-11 красавіка гэтага года ў горадзе Боаа правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Галоўнымі тэмамі мерапрыемства стануць рэформы, адкрытасць, інавацыі і "Пояс і шлях". Пра гэта заявіў адказны сакратар Савета БАФ Чжоў Вэньчжун. Чыноўнік адзначыў, што на цяперашнім форуме будуць арганізаваныя чатыры блокі: "Глабалізацыя і "Пояс і шлях", "Адкрытая Азія", "Інавацыі" і "Новы старт рэформаў". У рамках форуму таксама будуць арганізаваны больш за 60 афіцыйных дыскусій.

Як паведамляецца, у блок "Глабалізацыя і "Пояс і шлях" будуць уключаны такія падтэмы для абмеркавання, як "Другі тайм глабалізацыі", "Замежныя інвестыцыі", "Астраўная эканоміка Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя " і інш.  У рамках блока "Адкрытая Азія" будзе арганізаваны шэраг дыскусій і мерапрыемстваў пад назвамі "Акселератар глабалізацыі азіяцкай эканомікі", "Канферэнцыя круглага стала арганізацый рэгіянальнага супрацоўніцтва Азіі ".  

Таксама будуць праведзены некалькі двухбаковых мерапрыемстваў. Для блока "Інавацыі" арганізатары форуму таксама плануюць арганізаваць такія падтэмы для абмеркавання, як "Транспарт у будучыні", "Вытворчасць у будучыні", "Сувязь у будучыні", "Блокчэйн". 

У 2018 годзе ў Кітаі будзе адзначацца 40-годдзе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Па словах Чжоў Вэньчжуна, у рамках форуму таксама пройдуць дзве канферэнцыі, прысвечаныя гэтаму юбілею.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці