Вы тут

З'явіцца «разумная» супераўтастрада


Магістраль пабудуюць на ўсходзе Кітая.


"Разумная" аўтастрада, адрозная павышаным узроўнем бяспекі і вялікай хуткасцю руху транспарту, будзе пабудавана ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая да 2022 года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як распавялі ў правінцыйным упраўленні транспарту, шасціпалосная магістраль працягласцю 161 км звяжа Ханчжоў, адміністрацыйны цэнтр Чжэцзян, з Нінба. Яе будаўніцтва дасць магчымасць павысіць на 20-30 працэнтаў сярэднюю хуткасць руху транспарту і ў выніку скараціць да гадзіны з цяперашніх двух гадзін час у шляху паміж названымі двума гарадамі. 

У Кітаі дзейнічае мяжа дазволенай хуткасці пры руху па высакахуткасных аўтадарогах, яна складае ад 100 да 120 км/г, але фактычная хуткасць, з якой рухаюцца аўтатранспартныя сродкі, складае ў сярэднім 90 км/г. Павысіць хуткасць руху па аўтастрадзе Ханчжоў - Нінба дазволіць прымяненне інтэлектуальных тэхналогій, уключаючы сістэмы кантролю і папярэджання. 

Гэтая "супермагістраль" адрозніваецца ад звычайнай тым, што ў дадзеным выпадку чалавек, машына і дарога будуць ўзаемадзейнічаць як адзінае цэлае. У перспектыве яна будзе мець таксама сістэму інтэрнэту транспартных сродкаў (Internet of  Vehicles), якая падтрымлівае аўтаномнае кіраванне, заявіў намеснік кіраўніка правінцыйнага ўпраўлення транспарту Жэнь Чжун. Акрамя таго, паводле яго слоў, будзе створана магчымасць зарадкі электрамабіляў у мабільным рэжыме падчас руху. 

Нагадаем, у канцы 2017 года ў тэставым рэжыме была запушчана першая ў Кітаі дарога з сонечных панэляў, здольная зараджаць акумулятары электрамабіляў падчас руху.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.