Вы тут

Візіт парламентарыяў у Швейцарыю запланаваны ў канцы лютага


Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
Падчас візіту плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў, якія датычацца ў тым ліку гандлю, інвестыцый і гуманітарнага супрацоўніцтва. Гэта спікер ніжняй палаты парламента адзначыў на сустрэчы са старшынёй камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Федэральнага сходу Швейцарыі, сустаршынёй групы сяброўства «Швейцарыя — Беларусь» Філіпа Ламбардзі.


«Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарскай Канфедэрацыяй. У нас няма на сёння нявырашаных праблемных пытанняў у плане двухбаковага супрацоўніцтва. Мы лічым, што ў нас ёсць вялікі патэнцыял для развіцця гэтага супрацоўніцтва. І мы адкрытыя для шырокага дыялогу па любых напрамках», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу на тое, што партнёрства Беларусі і Швейцарыі ў міжнародных арганізацыях наладжана плённа. Дарэчы, Філіпа Ламбардзі растлумачыў, што на стварэнне групы сяброўства ў швейцарскім парламенце паўплывала сустрэча падчас сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску.

Пасля афіцыйнай сустрэчы ў парламенце адбыўся таварыскі матч паміж камандай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ветэранамі швейцарскага хакейнага клуба «Амбры-Піёта», які ўзначальвае Філіпа Ламбардзі. Матч закончыўся з лікам 11:4 на карысць каманды Прэзідэнта. Але ёсць надзея на рэванш: швейцарцы запрасілі правесці матч у адказ на сваёй тэрыторыі.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Аповеды ў «Жывой Бібліятэцы» заўсёды запамінаюцца «чытачам», бо «кніга» — сам чалавек з непаўторным жыццёвым досведам, сваім ладам жыцця...

Грамадства

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Элементы «азелянення» эканомікі ўключаюць у сябе электратранспарт, гарадскую мабільнасць, разумныя гарады, арганічную сельскую гаспадарку і экалагічны турызм.

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.