Вы тут

У Магілёве ўрачыста адзначылі 80-гадовы юбілей вобласці


— Магілёўская вобласць валодае магутным патэнцыялам і добрымі перспектывамі для развіцця, — адзначыў падчас урачыстага мерапрыемства старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. — Сёння рэгіён упэўнена глядзіць у будучыню, рэалізуе сур'ёзныя прамысловыя і інавацыйныя праекты. Маштабная мадэрнізацыя ідзе на «Белшыне», перадавыя распрацоўкі ўкараняюцца на прадпрыемствах «Магатэкс», «Магілёўхімвалакно». Можна прывесці яшчэ шмат станоўчых прыкладаў. І ва ўсім гэтым вялікая заслуга кіраўніцтва вобласці, прадпрыемстваў і спецыялістаў рэгіёна.

Міхаіл Мясніковіч уручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму Падзяку Прэзідэнта працаўнікам Магілёўскай вобласці за значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці (на фота).

— У гэтыя юбілейныя дні мы з гонарам успамінаем пра тое, што ў савецкі перыяд 113 ураджэнцаў Магілёўскага краю сталі Героямі Сацыялістычнай Працы. Поспехі цяперашняга перыяду сталі працягам традыцый мінулых пакаленняў, — адзначыў Уладзімір Даманеўскі. — Спрыяльнае інвестыцыйнае асяроддзе за апошнія пяць гадоў дало магчымасць прыцягнуць у вобласць каля паўтара мільярда долараў замежных інвестыцый, з іх 950 мільёнаў — прамых. Сёння ў вобласці рэалізуецца каля 50 буйных інвестыцыйных дагавораў, падтрымліваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны са 116 краінамі свету. Толькі за мінулы год мы выйшлі на 9 новых рынкаў.

Удзел у святочных урачыстасцях прынялі дэлегацыі Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы, Бранскай і Ленінградскай абласцей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Прадаўжальнікі слаўных спраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?