Вы тут

У БНТУ прайшоў турнір «Кубак палітэха»


Самыя эрудзіраваныя маладыя людзі краіны сабраліся ў мінулую суботу ў сталіцы, каб высветліць, хто з іх лепшы. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшоў ІV Рэспубліканскі турнір для навучэнцаў 7—11 класаў «Кубак палітэха».


Каля 300 маладых эрудытаў прадставілі 50 камандаў з 20 гарадоў, сярод якіх Віцебск, Магілёў, Гомель, Мазыр, Полацк, Мінск. Праграма мерапрыемства складалася з інтэлектуальных конкурсаў кшталту «Што? Дзе? Калі?», каманднай «Сваёй гульні» і «Медыя мікса». Назіралі за маладымі ўдзельнікамі вопытныя члены журы, у складзе якога былі гульцы і рэдактары беларускага тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?» і гульні «Брэйн-рынг».

У выніку сярод юніёраў першае месца заняла каманда «Постіронія лёсу» з Гомеля, на другім месцы — Mе Gustа (Віцебск) і замыкае тройку лідараў «Карл-Маркс-штадт» (Мінск). У ювеналаў месцы размясціліся наступным чынам: на першым — каманда з Лагойска «Вялікі прайгравальнік», на другім і трэцім — мінскія каманды «Бохан» і «Бананатэхналогіі» адпаведна.

Паводле слоў старшыні прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў БНТУ Анастасіі Барабанавай, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць і бліжэй пазнаёміць дзяцей з універсітэтам. «Сярод удзельнікаў тут сабраліся навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў. Гэта нашы патэнцыйныя абітурыенты. Мы знаёмім дзяцей з усёй краіны адзін з адным і з магчымасцямі БНТУ. Затым у сяброўскай абстаноўцы праводзім інтэлектуальныя гульні. Дарэчы «Кубак палітэха» сёлета стаў яшчэ і этапам Вялікага кубка Беларусі. Вынікі ўлічваюцца як адборачны этап у рэспубліканскім турніры сярод усіх школ краіны», — адзначыла Анастасія Барабанава.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Эрудыты сабраліся ў БНТУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.