Вы тут

Адаптацыю лясной гаспадаркі да змянення клімату абмяркуюць у БДТУ


8 лютага ў рамках праекта Сусветнага банка “Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт прэзентуе праграму “Стратэгія і планы дзеянняў па адаптацыі лясной гаспадаркі Беларусі да змянення клімату, павелічэння абсорбцыі парніковых газаў, укаранення прынцыпаў “зялёнай эканомікі”.  


Трэба зазначыць, што праблемы змянення клімату набываюць апошнім часам пагрозлівыя формы. Пасоўванне тэрмінаў пачатку вясенніх працэсаў, павелічэнне працягласці вегетацыйнага перыяду, рост максімальных тэмператур і павелічэнне колькасці пажаранебяспечных дзён, зніжэнне ўстойлівасці насаджэнняў з-за недастатковай забяспечанасці вільгаццю ў вегетацыйны перыяд, масавае развіццё хвароб і размнажэнне шкоднікаў, якія знішчаюць лясы і пасевы — вось няпоўны пералік найбольш значных наступстваў змянення клімату на планеце. А павелічэнне плошчы лясоў лічыцца найбольш эфектыўным спосабам па іх змякчэнні.

 Падчас прэзентацыі і правядзення чатырох круглых сталоў плануецца абмеркаваць  надзённыя праблемы лясоў у Еўропе і агульнаеўрапейскія падыходы па адаптацыі лясной гаспадаркі да кліматычных змяненняў. Будуць прадстаўлены актуалізаваная Стратэгія адаптацыі лясной гаспадаркі да змянення клімату і праект Стратэгіі Нацыянальнага плана па ўкараненні прынцыпаў “зялёнай эканомікі” у лясную гаспадарку да 2030 года.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Алекс КРЭМЕР, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК, прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых і грамадскіх арганізацый.

Інфармацыйныя матэрыялы, даклады і праграму мерапрыемства можна знайсці тут

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.