Вы тут

Нацбанк выпускае памятныя манеты «Унутраныя войскі Беларусі. 100 год»


Нацыянальны банк краіны з 6 лютага выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Унутраныя войскі Беларусі. 100 год».


Сярэбраная манета — наміналам 20 рублёў, масай 33,63 грама, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, выпушчана тыражом 1500 штук. Медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, дыяметрам 32,00 мм — тыражом 2000 штук. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

На рэверсе манеты ў цэнтры ў коле з выявай сцяга краіны, выкананага ў геральдычнай стылістыцы, — выява зубра, упісанага ў карту Беларусі, абрамленым прамянямі і лаўровай галінай. Па крузе надпісы: уверсе — УНУТРАНЫЯ ВОЙСКІ. 100 ГОД; унізе — Айчына, Гонар, Абавязак. Манеты адчаканены ў акцыянерным таварыстве «Манетны двор Польшчы» (Варшава) якасцю: сярэбраныя — «пруф», медна-нікелевыя — «пруф-лайк».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Асаблівы попыт будзе на кватэры-студыі і апартаменты еўрафармату

Асаблівы попыт будзе на кватэры-студыі і апартаменты еўрафармату

Пра тэндэнцыі на рынку нерухомасці расказваюць эксперты.

Грамадства

Памяць сэрца. Дзень вываду кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана

Памяць сэрца. Дзень вываду кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана

На мемарыяльным «Востраве слёз» пройдзе традыцыйны мітынг-рэквіем і сустрэча аднапалчан-афганцаў.

Грамадства

Ігар Задарожны: Марылі, што ў нас будзе двое дзяцей

Ігар Задарожны: Марылі, што ў нас будзе двое дзяцей

А цяпер трое сыноў пытаюцца, калі ў іх з'явіцца сястрычка.