Вы тут

У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў 17-га Беларускага пяціборства


У чарговых іспытах, якія прайшлі на базе МДУ імя А. Куляшова, удзельнічалі 20 школьнікаў і ліцэістаў Магілёўшчыны.


На працягу дзвюх гадзін яны павінны былі даць правільныя адказы на пытанні па пяці прадметах — матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі, беларускай літаратуры і мове. Абсалютным пераможцам стаў адзінаццацікласнік 21-й сярэдняй школы з Магілёва Ілья Касакоў, які чацвёрты раз удзельнічаў у пяціборстве. Дарэчы, аднойчы ён ужо лідзіраваў у гэтых іспытах і двойчы займаў другое месца. Другім пасля Ільі стаў дзевяцікласнік Сямён Гарох з Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Асіповіцкага раёна — ён прымаў удзел у гэтых выпрабаваннях ужо другі раз. На трэцім месцы трохразовы удзельнік спаборніцтваў — адзінаццацікласнік Мацвей Дашкевіч з Мсціслаўскай сярэдняй школы № 2. Дарэчы, летась ён заняў першае месца і паставіў новы рэкорд, набраўшы 217 балаў з магчымых 300.

— Гэтыя спаборніцтвы дапамагаюць юнакам і дзяўчатам яшчэ раз праверыць свае веды, — адзначыў арганізатар Беларускага пяціборства Міхась Булавацкі. — Звычайна на іх прыязджаюць дастаткова моцныя школьнікі. Але нават ім часам цяжка бывае адказаць на зусім здавалася б простыя пытанні. Гэтым разам, напрыклад, толькі тры чалавекі справіліся з заданнем па літаратуры, дзе трэба было назваць прозвішча беларускага аўтара, нобелеўскага лаўрэата. А прыгадаць пяць беларускіх прымавак ці прыказак змаглі толькі два чалавекі з 20. Яшчэ сем назвалі меней за пяць прымавак і 11 — ніводнай. Так што тут ёсць над чым працаваць.

Усе пераможцы 17-га Беларускага пяціборства атрымалі імянныя медалі, дыпломы з фота, цукеркі і карысныя кнігі, якія дапамогуць ім яшчэ лепей ведаць родную мову і свой край.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Школьнікі не ведаюць беларускіх прымавак?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».