19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

Першы ў Беларусі конкурс мовы хіндзі пройдзе 8 лютага ў БДУ


Спаборніцтвы прымеркаваныя да святкавання Міжнароднага дня мовы хіндзі. Канкурсантамі стануць 20 студэнтаў БДУ, якія навучаюцца мове хіндзі ў Цэнтры індалогіі факультэта міжнародных адносін ВНУ, а таксама слухачы курсаў хіндзі Індыйскага культурнага цэнтра ў Мінску.


Удзельнікі выканаюць граматычны тэст, пераклад з рускай мовы на мову хіндзі і наадварот. Таксама канкурсанты прадэманструюць навыкі чытання, праслухаюць аўдзіраванне на разуменне і ўспрыманне вывучаемай мовы. У склад журы ўвойдуць супрацоўнікі Пасольства Індыі ў Беларусі.

Для гасцей і ўдзельнікаў конкурсу будзе арганізавана культурная праграма, якая ўключае чытанне вершаў і выкананне песень на мове хіндзі студэнтамі БДУ. Таксама выступяць артысты школы-студыі класічнага індыйскага танца. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і грашовымі прызамі. Арганізатарамі конкурсу выступілі факультэт міжнародных адносін БДУ і Пасольства Індыі ў Беларусі.

Мерапрыемства пройдзе на факультэце ФМА (вул. Ленінградская, 20, аўд. 1010). Пачатак у 17.30.

Даведка:

Цэнтр індалогіі адкрыўся ў БДУ ў снежні 2017 года пры падтрымцы Пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта першы адукацыйны цэнтр у нашай краіне, дзе праходзяць факультатыўныя заняткі па мове хіндзі, філасофіі, рэлігіі і культуры Індыі. Выкладчыкі і студэнты працуюць з арыгінальнымі матэрыяламі па лінгвістыцы, гісторыі, мастацтве і краіназнаўстве Індыі.

На курсах у БДУ, які стартавалі ў верасні мінулага года, навучаюцца 25 студэнтаў з розных факультэтаў універсітэта. За аснову вывучэння мовы ўзяты курс, распрацаваны расійскімі лінгвістамі Залманам Дымшыцам і Алегам Ульцыфіравым. “Падручнік мовы хіндзі” змяшчае граматычную частку, тэксты на бытавую і грамадска-палітычную тэматыку, слоўнік, лексіка-граматычны каментар і шматлікія практыкаванні, якія замацоўваюць пройдзены матэрыял.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.