Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыме ўдзел у выстаўцы «Напалеон на Бярэзіне — міф і рэальнасць», якая пройдзе ў горадзе Мантро-Фот-Ён (Францыя) з 9 па 18 лютага. На ёй будуць прадстаўлены вынікі беларуска-французскіх археалагічных экспедыцый.
На працягу 2012—2017 гадоў Інстытут гісторыі НАН Беларусі арганізаваў і правёў шэсць міжнародных беларуска-французскіх археалагічных экспедыцый на месцы пераправы арміі Напалеона і расійскай арміі цераз раку Бярэзіну ў 1812 годзе. У выніку даследаванняў было вывучана каля 4000 квадратных метраў плошчы ў вёсцы Студзёнка (на месцы стаянкі арміі Напалеона і бою з расійскай арміяй), упершыню зроблены спробы археалагічнай лакалізацыі мастоў 1812 года. У супрацоўніцтве з дайвінг-клубам «Марскі Пегас» і археолагамі-дайверамі Брусельскага свабоднага ўніверсітэта беларускімі археолагамі ажыццёўлены лакальныя падводныя археалагічныя даследаванні акваторыі ракі Бярэзіны.
На выстаўцы «Напалеон на Бярэзіне — міф і рэальнасць» будуць прадстаўлены вынікі археалагічных даследаванняў (экспанаты), якія былі знойдзены Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Цэнтрам напалеонаўскіх даследаванняў (Францыя) на месцы пераправы цераз Бярэзіну (праект «Бярэзіна»). На выстаўцы будуць экспанавацца цікавыя аб'екты напалеонаўскай эпохі з прыватных калекцый: арыгінальныя шаблі, шпагі, пісталеты, лісты, падпісаныя рукой Напалеона, а таксама карты, гравюры, карціны і рэпрадукцыі.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіць экспазіцыю нацыянальных беларускіх строяў.
Надзея НІКАЛАЕВА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».