Вы тут

У Гомелі знайшліся злодзеі, якія скралі аплатны тэрмінал QІWІ


Тыдзень таму ў Гомелі прапаў аплатны тэрмінал QІWІ. Службовы сабака не змог узяць след, аднак праз тыдзень праваахоўнікі знайшлі зладзеяў.


Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, у канцы студзеня ў міліцыю звярнуўся дырэктар сеткі тэрміналаў і паведаміў, што адна з аплатных прылад з сумай у 1250 рублёў літаральна выдрана са сцяны крамы. Пошукі «па гарачых слядах» не прынеслі плёну. Але ж праз некалькі дзён адбылася яшчэ адна спроба аналагічнага крадзяжу — ад іншай гандлёвай кропкі. Тут міліцыянеры апынуліся на месцы злачынства ў момант яго здзяйснення. На тэрмінал спакусілася маладая сямейная пара беспрацоўных. Прычым 24-гадовая жонка на гэты момант знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Дапамогу сужэнцам аказаў іх 25-гадовы сябар. Мужчына падчас першага крадзяжу прыглядаў за іх дзецьмі. У кватэры, дзе пражывала сям'я, былі знойдзены раскурочаны першы тэрмінал і частка грошай. Між тым у другім, які не атрымалася выкрасці, было толькі 30 рублёў. Прынамсі, кошт самога тэрмінала складае каля 3000 рублёў.

Вядома, што ідэю аб крадзяжы падаў муж, а жонка яго падтрымала. Да гэтага выпадку грамадзяне не мелі праблем з законам. Узбуджана крымінальная справа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Сямейная справа занадта злева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?