24 Верасень, панядзелак

Вы тут

З удзельнікамі нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» вызначыліся?


Да фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» застаўся роўна тыдзень, і на сёння спрэчныя моманты з яго ўдзельнікамі нібыта вырашаныя.


Так, расіянка Сафія Лапіна адмовілася падпісваць кантракт з арганізатарамі і такім чынам выбыла з конкурснай гонкі — фіналістаў засталося ўсяго 10. Яшчэ два ўдзельнікі, каб не парушаць правілы адбору, паводле рэкамендацыі Белтэлерадыёкампаніі ўнеслі змяненні ў свае заяўкі: гурт Shumа — у тэкст песні, Alekseev — у мелодыю.

З улікам змяненняў, якія адбыліся ў складзе канкурсантаў, 16 лютага ў гала-канцэрце ў прамым эфіры фіналісты выступяць у наступным парадку: 1. Adagіo. 2. Alekseev. 3. Shuma. 4. Napolі. 5. Анастасія Малашкевіч. 6. Гюнеш. 7. Радыёхваля. 8. Alen Hіt. 9. Lexy Weaver. 10. Кірыл Гуд. Пераможца нацыянальнага адбору будзе абраны сумесным галасаваннем журы і гледачоў па звыклай схеме 50х50.

Тым часам

Ужо вядома, што прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2018» выступіць 8 мая ў першым паўфінале разам з артыстамі з Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Грэцыі, Ізраіля, Ірландыі, Ісландыі, Кіпра, Літвы, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Перамена месцаў складнікаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.