Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Патэнцыял — магутны

Міхаіл Мясніковіч — пра Магілёўскую вобласць.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю Магілёўскай вобласці. Спікер верхняй палаты парламента ўручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працаўнікам Магілёўскай вобласці за значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння вобласці.

«Магілёўская вобласць сёння ўпэўнена глядзіць у будучыню. На тэрыторыі рэгіёна рэалізуюцца сур'ёзныя прамысловыя, інавацыйныя праекты. Маштабная мадэрнізацыя працягваецца на «Белшыне». Рэалізуецца праект па вытворчасці новых відаў тканін на прадпрыемстве «Магатэкс». «Магілёўхімвалакно» будуе комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі. І пералік можна прадоўжыць. Гэта сведчыць аб тым, што ў рэгіёне магутны патэнцыял і добрыя перспектывы для развіцця», — заявіў старшыня Савета Рэспублікі.

Таксама Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту Палаца культуры, наведаў корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, які будуецца. Будаўнічыя работы на новым корпусе адноўленыя з 1 студзеня гэтага года. Ужо цалкам закрыты яго контур і пачаліся некаторыя апрацоўчыя работы ўнутры дзевяціпавярховага будынка. А з надыходам цяпла пачнецца аздабленне фасада. Вырашаецца таксама пытанне будаўніцтва і падвядзення сюды інжынерных сетак.

Міхаіл Мясніковіч парэкамендаваў кіраўніцтву вобласці і горада звярнуць асаблівую ўвагу на гэты важны сацыяльны аб'ект, па магчымасці паскорыць тут будаўнічыя работы, каб забяспечыць увод яго ў эксплуатацыю ў намечаныя тэрміны. БРУ стане адной з пляцовак правядзення ў Магілёве ў верасні 2018 года V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


У Мінск, на форум

Віцэ-спікер пра імплементацыю Мэт устойлівага развіцця.

Каля 25 краін пацвердзілі ўдзел у Рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) у Мінску. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна.

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця пройдзе ў Мінску 21—22 лютага гэтага года. Чакаецца, што форум наведае першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед. Сярод дзяржаў, якія выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў форуме, — Германія. Пытанні па дасягненні МУР і магчымасці партнёрства ў гэтай сферы абмяркоўваліся падчас нядаўняга візіту беларускай дэлегацыі на чале з Мар'янай Шчоткінай у ФРГ.

Беларусь ужо распачала работу па імплементацыі МУР на нацыянальным узроўні. Сфарміравана архітэктура кіравання працэсам па дасягненні 17 мэт Парадку-2030. Вядзецца работа па каардынацыі намаганняў дзяржаўнага сектара, бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў, усяго насельніцтва.


Да людзей — з душой

Сенатар правёў асабістыя прыёмы грамадзян.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў правёў асабістыя прыёмы грамадзян у Чэрыкаўскім і Чавускім раёнах.

Заяўнікі ўзнімалі пытанні аднаўляльнай энергетыкі, будаўніцтва фотаэлектрычнай станцыі, выкарыстання памяшканняў сацыяльна-дзяржаўнага жылога фонду, вулічнага асвятлення тэрыторыі ў начны час, а таксама пенсійнага забеспячэння. Парламентарыем дадзены адпаведныя тлумачэнні, асобныя пытанні ўзяты на кантроль.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.