Візіт намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова ў Калумбію і Эквадор адбудзецца з 12 па 16 лютага. Падчас паездкі запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі органаў кіравання і прадпрымальнікамі.
— Гэтыя краіны — нашы перспектыўныя гандлёва-эканамічныя партнёры ў Лацінаамерыканскім рэгіёне. Беларускі бок ставіць перад сабой задачу нарасціць аб'ёмы і пашырыць наменклатуру паставак на іх рынкі. Цяпер наш экспарт у гэтыя краіны прадстаўлены ў асноўным угнаеннямі, металапрадукцыяй і нафтапрадуктамі, — паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый МІРОНЧЫК.
Тым часам і ў Абу-Дабі запланавана сустрэча паміж прадстаўнікамі МЗС Беларусі і міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Кансультацыі па палітычных пытаннях назначаныя на 14 лютага. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра Андрэй Дапкюнас.
На парадку дня — пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, партнёрства ў міжнародных арганізацыях і рэгіянальнага ўзаемадзеяння.
Падчас брыфінгу ў МЗС Дзмітрый Мірончык агучыў таксама параду суайчыннікам часова ўстрымацца ад паездак на Мальдывы. Улады Мальдыўскай Рэспублікі 5 лютага абвясцілі аб увядзенні надзвычайнага становішча тэрмінам на 15 дзён. Прычынай паслужылі беспарадкі ў сталіцы краіны Мале з-за абвастрэння палітычнага крызісу.
— Рэкамендацыя тлумачыцца яшчэ і тым, што на Мальдывах адсутнічае беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Найбольш блізкае пасольства нашай краіны знаходзіцца ў Нью-Дэлі. Ад яго да сталіцы Мальдываў прыкладна 2800 км. Да таго ж беларускае пасольства ў Індыі не акрэдытавана на Мальдывах. І яго магчымасці ўзаемадзеяння з уладамі гэтай краіны вельмі абмежаваныя, — адзначыў Дзмітрый Мірончык.
Марыя ДАДАЛКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.