Вы тут

Дэпутаты абмеркавалі палажэнні Дэкрэта № 1


Пытанні працаўладкавання сталі галоўнай тэмай абмеркавання на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па працы і сацыяльных пытаннях. Дэпутаты разам з прадстаўнікамі зацікаўленых міністэрстваў абмеркавалі палажэнні Дэкрэта № 1.


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ адзначыла, што скарачэнне занятых у эканоміцы хоць і працягваецца, але запавольваецца, значыць, назіраецца станоўчая дынаміка. «Мэта Дэкрэта № 1 — гэтую станоўчую дынаміку палепшыць», — падкрэсліла міністр. Па яе словах, пайшоў працэс актывізацыі на рынку працы, стала з'яўляцца больш вакансій.

У межах дзейнасці камісій, якія, паводле дэкрэта, ствараюцца на месцах, будзе праводзіцца і работа па растлумачэнні падатковага заканадаўства, па навучанні прадпрымальніцкай дзейнасці. Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана ШАЎЧЭНКА. Таксама яна адзначыла, што летась больш за 19 тысяч чалавек звярнулася ў падатковыя органы па вяртанне збору, у выніку было выплачана каля шэсць мільёнаў беларускіх рублёў.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК адзначыў, што ад дэпутатаў патрабуецца больш актыўная пазіцыя ў рэалізацыі дэкрэта ў жыццё. Перш за ўсё неабходна стварыць добрыя ўмовы і больш канкурэнтных рабочых месцаў. На наступным тыдні дэпутаты накіроўваюцца працаваць у сваіх акругах. Баляслаў Пірштук прапанаваў на месцах звярнуць увагу на тое, чаго не хапае, каб эфектыўна запрацавалі нарматыўныя дакументы, у тым ліку Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Галоўнае ў любым законе — гэта прымяненне на практыцы, лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара КРАСОЎСКАЯ. «Калі распрацоўваецца закон, ён заўсёды прэтэндуе на тое, што атрымае сваё развіццё». Таму пры стварэнні новай канцэпцыі дэкрэта ўлічвалі і работу дэпутатаў у акругах з грамадзянамі, і меркаванні саміх жыхароў.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Дзейнічаць на месцах

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.