Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: У нас з Латвіяй добрыя адносіны


Не толькі агульная мяжа, але і агульнае нядаўняе гістарычнае мінулае звязвае Беларусь і Латвію. У нашых сілах — не забываць пра гэта і выкарыстаць пакуль не цалкам рэалізаваны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва нашых краін. Менавіта да гэтага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў прэм'ер-міністра Латвіі Марыса Кучынскіса.


«У нас з Латвіяй добрыя адносіны. Але мяне не пакідае думка пра тое, што яны могуць быць значна лепшыя. Мы шмат магчымасцяў не рэалізуем. І ў гэтым плане ваш візіт у Беларусь вельмі чаканы і значны», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запэўніў, што, калі Латвія таго захоча, нашы краіны змогуць прасунуцца ў супрацоўніцтве па ўсіх кірунках — транспарце, лагістыцы, палітычных пытаннях, Усходнім партнёрстве, кантактах з Еўрапейскім саюзам.

«Пасля гэтага візіту мы шмат што можам зрабіць: вам толькі трэба пазбавіцца, напэўна, як і іншым, ад пачуцця, што мы ўжо занадта залежныя ад нашай брацкай Расіі і не здольныя рабіць пэўныя крокі без аглядкі. Вы ведаеце, мы прытрымліваемся практыкі і палітыкі нашым суседзям праблем не ствараць, — паведаміў беларускі лідар. — Мы з гэтага і зыходзім у адносінах да Літвы, Латвіі, Эстоніі».

Прэзідэнт згадаў савецкія часы, калі Беларусь і Латвія былі рэспублікамі ў межах адной дзяржавы. «Я як ставіўся да Латвіі і лічыў яе не чужой мне краінай, так і зараз стаўлюся. Гэта не чужыя нам людзі, мы разам жылі. Больш за тое, мы суседзі і не маем прэтэнзій адзін да аднаго», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская эканоміка моцная, але яе вынікі — гэта перш за ўсё рэалізацыя вырабленай прадукцыі. У нашым выпадку пастаўкі — пераважна — адбываюцца на расійскі рынак. Таму было б неразумна губляць яго. Да таго ж, Беларусь і Расію звязвае, перш за ўсё, еднасць паміж нашымі народамі. І калі і ўзнікаюць пытанні, то, хутчэй, паміж уладамі, а не грамадзянамі, якія традыцыйна ставяцца адзін да аднаго па-брацку. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «нам трэба шырэй гандляваць, з усім светам, дзе мы патрэбныя».

Падчас сустрэчы асобна была закранута тэма будаўніцтва БелАЭС, якая, па словах Прэзідэнта, можа стаць агульным здабыткам краін рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў латвійскаму боку за тое, што ён не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі. Прэзідэнт заклікаў скіраваць увагу ў бок таго, як яе разам надалей выкарыстоўваць. Да таго ж Беларусь зацікаўлена ў бяспецы сваёй атамнай станцыі больш, чым іншыя дзяржавы. «Мы нясём за гэта адказнасць», — запэўніў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць Беларусі да эканамічнага (і не толькі) супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, якія зацікавяць латвійскі бок. «Але прашу помніць пра адно: што мы ніколі не будзем сябраваць з любой краінай супраць Расіі, як і з іншымі краінамі супраць Латвіі. Мы жадаем, каб тут — у геаграфічным цэнтры Еўропы — былі мір і спакой. У гэтым плане вы можаце на Беларусь разлічваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Марыс Кучынскіс адзначыў, што яго візіт мусіць надаць паскарэнне развіццю беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, магчымасці якога сапраўды выкарыстоўваюцца не ў поўнай меры.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.