Вы тут

Ролю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта трэба павышаць


Ролю і значэнне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў эканоміцы краіны неабходна ўзмацняць. Такую задачу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў падчас рабочай сустрэчы з кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам.


«На гэта трэба арыентавацца. І ролю Кіраўніцтва справамі трэба павышаць. Гэта галоўная задача», — падкрэсліў беларускі лідар. Таксама абмяркоўваліся вынікі работы Кіраўніцтва справамі і падведамных прадпрыемстваў у 2017 годзе і перспектывы на будучы перыяд. Адзначана, што прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру, паказалі добрую дынаміку, павысілася рэнтабельнасць у сельскагаспадарчым і прамысловым сегментах. Экспарт тавараў і паслуг у цэлым па Кіраўніцтве справамі летась вырас на 21,4 % у параўнанні з 2016-м. Дадатнае сальда знешняга гандлю павялічылася на 24 %.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб планах па асваенні новых кірункаў у дзейнасці Кіраўніцтва справамі. Так, прапрацоўваецца пытанне пашырэння работы ў галіне фармацэўтыкі. Адпаведная тэматыка абмяркоўваецца з партнёрамі ў Індыі і Казахстане. Акрамя таго, разгледжана пытанне стварэння прадпрыемства ў сферы электронных латарэй.

Віктар Шэйман далажыў Прэзідэнту аб рэфармаванні сельскагаспадарчага холдынга, які ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі, стварэнні тавараправоднай сеткі па пастаўках у расійскія рэгіёны мясной і малочнай прадукцыі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Спрацавалі ўдала

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!