15 Жнівень, серада

Вы тут

XXVI Рэспубліканскі турнір юных фізікаў пройдзе ў Ліцэі БДУ


Яго ўдзельнікамі стануць 75 школьнікаў з Беларусі і Расіі, якія выступяць у складзе 15 каманд. На спаборніцтвах будуць прадстаўлены навучальныя ўстановы Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама  горада Варонежа (Расія). Ліцэісты БДУ будуць змагацца за перамогу ў складзе адной зборнай.


Каманды чакаюць некалькі фізічных “баёў”, падчас якіх навучэнцы выступаюць з дакладам, абараняюць уласнае рашэнне задачы, аспрэчваюць меркаванне апанентаў і рэцэнзуюць работу сваіх канкурэнтаў.

Фінальны паядынак адбудзецца 12 лютага. З лепшых удзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на Міжнародным турніры юных фізікаў, які пройдзе ў ліпені гэтага года ў Пекіне (Кітай).

Даведка:

Турнір юных фізікаў — камандныя спаборніцтвы навучэнцаў старшых класаў у вырашэнні фізічных праблем, скіраваныя на папулярызацыю фізікі, як навукі, а таксама на прыцягненне да даследчай дзейнасці школьнікаў. Першы турнір адбыўся ў сакавіку 1979 года як працяг фізбаёў паміж зборнымі Масквы і Падмаскоўя. У пачатку 80-х гадоў да турніру далучыліся каманды з іншых гарадоў СССР і ён атрымаў статус Усесаюзнага. А ў 1987 годзе  турнірам юных фізікаў зацікавіліся каманды з іншых дзяржаў, так ён стаў міжнародным.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі. 

Грамадства

Не багі гаршкі абпальваюць...

Не багі гаршкі абпальваюць...

...а ўдзельнікі шостага міжнароднага пленэру ганчароў, які нядаўна прайшоў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна.