Вы тут

Затрыманы мужчына, які здзейсніў забойства ў Савецкім раёне сталіцы


Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС г. Мінска затрымалі 29-гадовага мінчаніна, які ў маі мінулага года здзейсніў разбойнае нападзенне з выкарыстаннем нажа ў дачыненні да жанчыны, а напярэдадні Новага года з асаблівай жорсткасцю забіў 74-гадовую пенсіянерку.


Раней прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведамляла аб вышуку мужчына, які 5 мая мінулага года ў пад'ездзе жылога дома на вуліцы Багдановіча напаў на жанчыну, ударыўшы яе нажом, і выкраў яе маёмасць. На месцы здзяйснення злачынства мужчына пакінуў фрагмент ад кухоннага нажа, які адламаўся падчас удару.

А напярэдадні Новага года на вуліцы Куйбышава ў сваёй ўласнай кватэры быў знойдзены труп 74-гадовай жанчыны, на целе якой мелася каля 20 нажавых раненняў, пераважна ў вобласці твару і шыі. Тады на месцы злачынства мужчына пакінуў скураныя ножны.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія праводзіліся па адпрацоўцы асоб, падобных па прыкметах на злачынцу, і экспертных даследаванняў, быў устаноўлены мужчына, які падазраецца ў здзяйсненні названых злачынстваў.

Зламыснікам апынуўся 29-гадовы мінчанін, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў, таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы, сямейныя скандалы. Раней знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Супрацоўнікам міліцыі падазроны растлумачыў, што здзяйсняў злачынства, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, з мэтай завалодання грашовымі сродкамі для далейшага набыцця алкагольных напояў. Загадзя злачынствы не планаваў, з ахвярамі асабіста знаёмы не быў. Аб'ектам здзяйснення злачынстваў выбіраў жанчын сталага ўзросту, бо разлічваў на тое, што яны не акажуць належнага супраціўлення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.