Вы тут

Першую аперацыю з дапамогай робата правялі ў Беларусі


Першую аперацыю з дапамогай робата правялі ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на старонцы Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта ў Facebook.


Аперацыя праведзеная 6 лютага ў Рэспубліканскім клінічным медцэнтры. Гэта першая робат-асіставаная аперацыя з выкарыстаннем рабатычнага комплексу Senhance Surgery кампаніі TransEnterix. "Першай робат-асіставанай аперацыяй была холецыстэктамія. Шматразовыя і стэрылізуемыя інструменты дазваляюць бязбольна этапна рухацца далей і пераходзіць на больш складаныя ўмяшанні", - гаворыцца ў паведамленні.

Спецыялісты адзначылі, што ўражанні самыя станоўчыя: дакладнае кіраванне камерай рухам вачэй, лёгка кіраваныя інструменты, зваротная сувязь, зручнае становішча аператара. "Планы на выкарыстанне гэтага комплексу самыя сур'ёзныя, і не толькі ў абдамінальнай хірургіі. У Беларусі пакладзены пачатак рабатычнай хірургіі", - адзначылі ў цэнтры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?