Вы тут

У Беларусі вызначылі найлепшага ляснічага года


Ім стаў ляснічы Цярухскага лясніцтва Гомельскага лясгаса Юрый Голуб, чый стаж работы складае ўжо 21 год. Пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства атрымаў дыплом Міністэрства лясной гаспадаркі і каштоўны падарунак.


Як расказалі ў прэс-службе міністэрства, пазмагацца за званне «Найлепшы ляснічы года» маглі работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў: спачатку кандыдатаў ад лясгасаў разглядалі на абласным узроўні, затым яго пераможцы прадстаўлялі абласныя аб'яднанні на рэспубліканскім этапе.

Вызначала найлепшага ляснічага года спецыяльна створаная камісія. Яна ацэньвала ўдзельнікаў па такіх крытэрыях, як выкананне паказчыкаў лесагаспадарчай дзейнасці лясніцтваў, выкарыстанне і ўкараненне перадавых тэхналогій вядзення лясной гаспадаркі, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызму ў лясніцтве і інш. Акрамя таго, улічваліся дзелавыя і прафесійныя якасці канкурсантаў, а таксама іх стаж працы ў арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі. У выніку былі адабраны шэсць найлепшых ляснічых у краіне, а пераможцам стаў Юрый Міхайлавіч.

Конкурс «Найлепшы ляснічы года» стаў ужо традыцыйным. Галоўная яго мэта — актывізацыя работы лясніцтваў краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».