Вы тут

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра


«У студзені абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — «Нафтан» і Мазырскі НПЗ — спрацавалі са стратамі. Нават павышэнне з 8 лютага цэн на аўтамабільнае паліва на 2 капейкі кардынальна сітуацыю для прадпрыемстваў не мяняе. Мы не маем уласнай нафты ў такіх аб'ёмах, але ў нас цана на паліва істотна ніжэйшая, чым у Расіі. Па даных «Белнафтахіма», рознічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расіі вышэйшыя за беларускія па бензінах на 12 %, па дызельным паліве — на 9 %. Цэны на ўкраінскім рынку вышэйшыя на 48—63 %, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы — вышэйшыя на 108—130% у залежнасці ад віду паліва. Але, нягледзячы на ўсе складанасці і крызісы, трэба весці мадэрнізацыю НПЗ, таму што без яе немагчыма гаварыць аб канкурэнтаздольнасці нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.