Вы тут

У Мінску пасажыр прад'явіў кантралёру «прабіты» двойчы талон


21 студзеня ў сталіцы ў тралейбусе па маршруце № 24 кантралёр грамадскага транспарту папрасіў маладога чалавека прад'явіць білет на праезд. Пасажыр перадаў «прабіты» двойчы талон.


Тады кантралёр прапанаваў парушальніку выйсці на прыпынку грамадскага транспарту «Дом быту» па праспекце Ракасоўскага для афармлення неабходных дакументаў. «Заяц» аказаў супраціўленне супрацоўнікам «Мінсктранса». У аднаго з кантралёраў з рук выхапіў шарыкавую ручку, якой пачаў наносіць яму ўдары ў вобласць твару. Уцякаючы, «заяц» забыўся свой заплечнік.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку была ўстаноўлена асоба маладога чалавека. 20-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці прыехаў у сталіцу з мэтай працаўладкавання і пражываў у сваякоў у мікрараёне Серабранка.

Пры апытанні малады чалавек растлумачыў, што праязны білет знайшоў у грамадскім транспарце і вырашыў яшчэ раз ім скарыстацца. Сваякі заклікалі хлопца самастойна звярнуцца ў міліцыю, аднак ён пабаяўся і вырашыў чакаць, калі пройдуць тэрміны прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Зараз, як паведамілі ў Ленінскім РУУС г. Мінска, акрамя штрафу за безбілетны праезд малады чалавек будзе несці адказнасць па крымінальным артыкуле за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Максімальнае пакаранне па ім — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Апроч штрафу «заяц» можа сесці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.