Вы тут

Як праходзіла «Мінская лыжня-2018»


У сталічным мікрараёне Вяснянка прайшло традыцыйнае фізкультурна-спартыўнае свята "Мінская лыжня".


У эстафеце 4х2,5 км спаборнічалі каманды аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і цэнтральных апаратаў сілавых ведамстваў.

Лепшай сярод выканкамаў стала каманда Віцебскай вобласці на чале з кіраўніком рэгіёна Мікалаем Шарстнёвым. 

Другімі сталі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці (іх губернатар Анатоль Ліс бег на заключным этапе), трэцімі - гаспадары свята - прадстаўнікі Мінгарвыканкама.

Сярод сілавікоў лепш за ўсіх справіліся прадстаўнікі МНС на чале з міністрам Уладзімірам Вашчанкам. У Службы бяспекі Прэзідэнта другое месца, у Следчага камітэта - трэцяе.

Пазней на трасу выйшлі звычайныя аматары спорту. 

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».