Вы тут

Афіша рамантычная


Напярэдадні самага рамантычнага свята зімы — Дня ўсіх закаханых — прапануем вам шэсць ідэй, як правесці яго ярка і незабыўна.


Рамантычны люты ў «Музеі Ката»

Дзе: «Музей Ката» (вул. Інтэрнацыянальная, 23)

Калі: па 28 лютага, 11:00-20:00

У лютым «Музей Ката» экспануе выставу на рамантычную тэму. Ужо зараз памяшканне ўпрыгожана сотнямі пунсовых сэрцаў і валянцінак!

Наведвальнікаў чакаюць творы мастацтва і настольныя гульні на каціную тэматыку, гарачыя напоі і прысмакі з «Котакафэ».


«Форэст Гамп» у беларускай агучцы

Фота edinstvennaya.ua.

Дзе: музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 14 лютага, 18:00

Сусветна вядомыя кіназоркі Том Хэнкс, Робін Райт і Салі Філд дапамогуць трошкі падумаць і парэфлексіраваць усім у гэты дзень.

Акрамя таго, нагадаем: з 7 па 14 лютага музей праводзіць анлайн-акцыю «Закаханыя ў Коласа». Усё проста: неабходна зрабіць сэлфі з ключавымі прадметамі і фотаздымкамі Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны і запосціць яго ў сацыяльныя сеткі (Instagram або «УКантакце») з адмысловым хэштэгам #loveinkolasmuseum. Пераможцы атрымаюць квіткі ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны Акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, а такама ў кінатэатр Silver Screen. 


«Хуткія спатканні» ў трамваі

Дзе: трамвай

Калі: 14 лютага, 18:00

У Дзень усіх закаханых культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» ладзіць «Хуткія спатканні» ў трамваі, які паедзе ад Батанічнай да Зялёнага Лугу, а затым на Возера.

10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго не ведаюць, будуць мець усяго толькі пяць хвілін, каб пазнаёміцца. Па выніках размоў кожны зможа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся. 

Пасля «Хуткіх спатканняў», а 20-й гадзіне, усіх чакае музычная імпрэза. 

Каб паўдзельнічаць, неабходна пакінуць заяўку


Балет на лёдзе «Лебядзінае возера»

Фота culbyt.comculbyt.com.

Дзе: «Чыжоўка-Арэна» (вул. Ташкенцкая, 19)

Калі: 14 лютага, 19:00

Знакамітая гісторыя кахання ў новай інтэрпрэтацыі Дзяржаўнага балета на лёдзе Санкт-Пецярбурга (былога Ленінградскага дзяржаўнага балета на лёдзе), заснаванага ў 1967 годзе выдатным рускім харэографам Канстанцінам Баярскім, стане выдатным падарункам для каханага чалавека.


Канцэрт Libertango

Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія (пр-т Незалежнасці, 50)

Калі: 14 лютага, 19:00

Акрамя вядомых і любімых кампазіцый Астара П'яцолы, у праграме прагучаць творы, якія ніколі раней не выконваліся, а таксама танга Хрыстаса Хаціса, у якіх музыка — спосаб выказвання самых патаемных думак, танга Карласа Гардэля, якога ў Аргентыне па праве лічаць Каралём гэтага жанру, танга Оскара Строка і, канешне, танга з любімых фільмаў.


Начное шоу ў дэльфінарыі

Дзе: дэльфінарый «Нэма» (вул. Ташкенцкая, 40)

Калі: 14 лютага, 21:00

Рамантычнае начное шоу ў дэльфінарыі — гэта зачаравальныя мелодыі саксафона, лазернае і вогненнае відовішча, акрабатычныя і танцавальныя нумары, таленавітыя артысты і, канешне, мора кахання!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».