Вы тут

БДПУ прымае 35 прадстаўнікоў рэгіянальных офісаў Чырвонага Крыжа


Міжнародны курс па прасоўванні ў адукацыі  гуманітарных каштоўнасцяў і прынцыпаў стартаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.


Размова ідзе пра выязную сесію англамоўнай двухгадовай магістарскай праграмы “Педагагічныя падыходы да адукацыі ў галіне гуманітарных прынцыпаў і каштоўнасцей”, распрацаванай Педагагічным універсітэтам кантона Цуг (Швейцарыя).

Трыццаць пяць прадстаўнікоў рэгіянальных офісаў Чырвонага Крыжа, а таксама спецыялісты сферы адукацыі з дваццаці краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і  Еўропы ў рамках магістарскай праграмы будуць праходзіць на базе БДПУ цягам тыдня аднайменны міжнародны навучальны курс. Навучацца будуць і пяць беларусаў, чацвёра з якіх - прадстаўнікі БДПУ.

Міжнародны навучальны курс накіраваны на прасоўванне ў адукацыі такіх гуманітарных каштоўнасцей і прынцыпаў, як гуманнасць, эмпатыя, нейтралітэт і незалежнасць, якія ляжаць у аснове ўсіх гуманітарных місій. Мэта курса -- падрыхтаваць ц’ютатарў, якія будуць навучаць настаўнікаў методыцы фарміравання гэтых каштоўнасцяў у іх выхаванцаў. Заняткі правядуць выкладчыкі Педагагічнага ўніверсітэтк кантона Цуг, Міжнароднай Федэрацыі Чырвонага Крыжа і Швейцарскага Агенцтва па развіцці і супрацоўніцтве.

Нягледзячы на ​​тое, што навучанне па магістарскай праграме праходзіць у дыстанцыйнай форме, акрамя вочнага навучальнага курсу ў Беларусі на базе БДПУ, запланавана правядзенне яшчэ аднаго такога курсу - у Ганконгу.

Даведка: 

17 лістапада 2017 БДПУ падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Педагагічным універсітэтам кантона Цуг (Швейцарыя). Падчас падпісання бакі абмяркоўвалі розныя напрамкі яго рэалізацыі, у тым ліку ў рамках праекта Humanity.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?