Вы тут

У Кітаі налічваецца 772 млн карыстальнікаў інтэрнэту


У Кітаі налічваецца 772 млн карыстальнікаў інтэрнэту, у тым ліку 753 млн (97,5 працэнта) - мабільнага, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


У мінулым годзе кітайскі карыстальнік марнаваў на інтэрнэт у сярэднім 27 гадзін у тыдзень, што на 0,6 гадзіны больш, чым годам раней. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскага сеткавага інфармацыйнага цэнтра, абнародаваны напярэдадні ў 41-ы раз даклад аб стане развіцця кітайскага сегмента Сеткі. Такім чынам, згодна з дакладам, інтэрнэт выкарыстоўваюць 55,8 працэнта насельніцтва Кітая, што на 4,1 працэнтнага пункта перавышае сярэднесусветны паказчык. 

За год колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ўзрасла ў краіне на 40,74 мільёна чалавек (5,6 працэнта), а тых, хто заходзіць у інтэрнэт праз мабільны тэлефон, - на 57,34 мільёна чалавек. Да 28,2 працэнта вырасла доля кітайскіх карыстальнікаў, якія выходзяць у Сетку з дапамогай "разумных" тэлевізараў, тады як доля тых, хто выкарыстоўвае ў гэтых мэтах настольны камп'ютар, ноўтбук або планшэт, працягвала зніжацца. 

Пастаяннае абнаўленне мадэляў інтэрнэт-камерцыі, паскарэнне тэмпаў інтэграцыі анлайнавых і афлайнавых паслуг, актывізацыю працы па перакладзе дзяржпаслуг у электронны выгляд выдзеліла Чжан Сяа, намеснік кіраўніка названага цэнтра, у ліку фактараў, якія спрыяюць росту колькасці кітайскіх карыстальнікаў. Аналітык цэнтра Хаа Ліян у сваю чаргу выказаў меркаванне, што "разумныя" прылады, такія як смартфон, робяць магчымай усеагульную ўзаемасувязь, стаўшы яе асновай. І па меры пашырэння спектру паслуг, павелічэння колькасці мабільных прылад і аб'ёмаў дадзеных перад сектарам мабільнага інтэрнэту адкрываюцца дадатковыя прасторы для стварэння каштоўнасці, перакананы эксперт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».