Вы тут

Узровень грунтавых вод у Пекіне перастаў зніжацца


Узровень грунтавых вод у Пекіне перастаў зніжацца і пачаў павольна падымацца ў апошнія два з лішнім гады пасля таго, як у горад пачаліся пастаўкі вады з ракі Янцзы. Пра гэта распавялі сёння ў сталічнай канцылярыі па праекце перакідання вады з поўдня на поўнач, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


У рамках гэтага праекта 12 снежня 2014 года быў уведзены ў эксплуатацыю канал, які цягнецца ад вадасховішча Даньцзянкоў на рацэ Ханьцзян, левым прытоку Янцзы, да Пекіна. Неабходнасць праекта адчулі больш за 11 млн пекінцаў. Акрамя задавальнення патрэбаў насельніцтва ваду накіравалі ў вадасховішча і для папаўнення запасаў грунтавых вод. Таксама атрыманне дастатковай колькасці вады з Янцзы дазволіла Пекіну закрыць за два гады 260 калодзежаў і перавесці 700 тыс. гараджан на вадаправодную ваду. 

Акрамя таго, частку "паўднёвай" вады накіравалі ў вадаёмы, размешчаныя ў асноўных раёнах горада для павышэння іх здольнасці да самаачышчэння, распавялі ў канцылярыі. Афіцыйныя дадзеныя сведчаць, што ў канцы 201- га глыбіня залягання грунтовых вод у Пекіне практычна была на ўзроўні канца папярэдняга года, янп панізіліся ўсяго толькі на 0,09 м, а ў 2016-м упершыню за многія гады далейшага падзення гэтага паказчыка зафіксавана не было, больш за тое , ён павысіўся на 0,52 м у параўнанні з 2015 годам. Спрыяльная тэндэнцыя захавалася і ў 2017 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?