Вы тут

У Маскве пабачыў свет «беларускі выпуск» «Роман-газеты»


Пад адной вокладкай сучасную прозу Беларусі прадстаўляюць Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь» дало адно з апавяданняў Алеся Бадака.


Варта заўважыць, што «Роман-газета» апошнім часам неаднойчы звярталася да беларускай прозы. Параўнальна нядаўна ў розных яе выпусках друкаваліся творы Вячаслава Бандарэнкі, Сяргея Трахімёнка. У «Детской роман-газете» — Уладзіміра Ліпскага. А што да ранейшых часоў, то з гісторыяй выдання звязаны імёны народных пісьменнікаў Беларусі Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава, шмат каго яшчэ з аўтарытэтных літаратараў. Публікацыя ў гэтым выданні, як правіла, звязаная з вялікімі тыражамі, прыносіла пісьменнікам усесаюзную славу, спрыяла веданню пра іх творчасць не толькі на прасторы Савецкага Саюза, але і паўсюль, дзе шматнацыянальную савецкую літаратуру адкрывалі праз рускую мову.

— Мы збіраемся зрабіць такі «беларускі выпуск» традыцыйным, — дзеліцца сваімі развагамі галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў. — Ведаю, што ў Беларусі і сёння даволі інтэнсіўна развіваецца проза. Найлепей — жанр аповесці. З цікавасцю чытаю часопіс «Нёман». Сачу за навінкамі беларускіх кніжных выдавецтваў. Такое супрацоўніцтва па прадстаўленні нацыянальнай прозы на рускай мове, на мой погляд, спрыяе і развіццю мастацкага перакладу.

Добра было б, каб новы творчы праект заўважылі і ў маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, дзе заўжды сярод навучэнцаў былі і перакладчыкі нацыянальных літаратур. А самае галоўнае пажаданне «новаму караблю» ў беларуска-расійскім творчым супольніцтве — шырэйшага ведання пра беларускую прозу ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Уцёкі на край дажджу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.