Вы тут

На тыдні захаваецца зімовы характар надвор'я са снегам і маразамі


На гэтым тыдні захаваецца зімовы характар надвор'я са снегам і невялікімі маразамі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У першай палове тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае па перыферыі шырокага антыцыклону, які раскінуўся над Расіяй.


Сёння чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны невялікі снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ў асноўным будзе ў межах 1—7 марозу, толькі па захадзе краіны ад нуля да 1 цяпла. У сераду ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Уначы тэмпература паветра складзе мінус 4—10 градусаў, пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да 11—12 марозу. Тэмпература ўдзень будзе мінус 1—7 градусаў. Атмасферны фронт выкліча ў чацвер ноччу ў некаторых раёнах, а ўдзень на большай частцы краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4—10 градусаў, пры праясненнях месцамі яна панізіцца да 11—12 марозу. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у пятніцу атмасферны фронт і больш цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы, абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Адносна пацяплее. Уначы чакаецца 2—8 марозу, а тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Ішоў невялікі снег

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.