Вы тут

Малюнкі і гравюры Івана Шышкіна прадставіць выстава ў Доме Ваньковічаў


Каля 20 малюнкаў і гравюр Івана Шышкіна прадставіць выстава ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя", паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, чыім філіялам з'яўляецца Дом Ваньковічаў.


На выставе, якая пачне працаваць 20 лютага, будуць экспанавацца малюнкі і гравюры выдатнага рускага пейзажыста другой паловы XIX стагоддзя. Усе яны з'яўляюцца ўласнасцю Нацыянальнага мастацкага музея, які больш за паўстагоддзя мэтанакіравана збіраў калекцыю твораў Івана Шышкіна.

Галоўным матывам творчасці Івана Іванавіча Шышкіна (1832-1898) быў рускі лес. Славу мастаку прынеслі не толькі жывапісныя работы, але і графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках. Сёння яны набываюць асаблівую каштоўнасць для знатакоў і гісторыкаў мастацтва. Графіка стала істотнай часткай спадчыны мастака, які меў унікальны дар рысавальшчыка. У калекцыі музея прадстаўлены амаль усе графічныя тэхнікі, у якіх працаваў мастак: малюнак графітным алоўкам, акварэль (рэдкая для Шышкіна), афорт і літаграфія пяром. Малюнкі Шышкіна - гэта закончаныя эцюдныя кампазіцыі з дакладна выверанай дэталёвай прапрацоўкай малюнка, уласцівай манеры мастака. З дасканаласцю зробленыя, фатаграфічна дакладныя яны не становяцца сухой пратакалізацыяй формы, але заключаюць у сабе ўсю чароўнасць мастацкага твора.

Уваход на выставу па білеце ў музей. Яна будзе працаваць да 15 красавіка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.