Вы тут

Юныя фізікі прадставяць Беларусь на Міжнародным турніры ў Пекіне


На XXVI Рэспубліканскім турніры юных фізікаў, які праходзіў з 9 па 12 лютага ў Мінску, перамаглі ліцэісты БДУ. Зборныя спаборнічалі ў некалькіх фізічных "баях", дзе выступалі з дакладамі, абаранялі ўласнае рашэнне задачы, аспрэчвалі меркаванне апанентаў і рэцэнзавалі работы сваіх канкурэнтаў.


Уладальнікамі дыпломаў II ступені сталі тры каманды: дзве  зборныя БНТУ і зборная старшакласнікаў школ Варонежа (Расія). Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны  сталічная гімназія №61, Нясвіжская гімназия, і зборная №2 прадстаўнікоў варонежскіх школ.

Усяго ў турніры ўдзельнічалі 75 школьнікаў з Беларусі і Расіі, якія выступалі ў складзе 15 каманд.

З найлепшых удзельнікаў турніру будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на Міжнародным турніры юных фізікаў. Ён пройдзе ў ліпені гэтага года ў Пекіне (Кітай).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.