Вы тут

Гамяльчанін выратаваў школьніцу, якая правалілася пад лёд


Гамяльчанін выратаваў школьніцу, якая правалілася пад лёд, паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Сяргей Касцючэнка.


Фота: actual.today

Інцыдэнт адбыўся сёння каля апоўдня. Трое сябровак выгульвалі сабаку каля возера ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра. У нейкі момант дзяўчынка 2007 года нараджэння выйшла на лёд і правалілася. На шчасце, міма праходзіў мужчына, які і выратаваў жыццё школьніцы. "Гамяльчанін пачуў крыкі і ўбачыў дзяўчынку, якая напалову пайшла ў ваду. Яе сяброўкі стаялі побач на лёдзе. Мужчына стаў прасоўвацца да палонкі. Лёд прыйшлося праломваць уўручную. Увесь гэты час школьніца трымалася за крыгу. Мужчына схапіў дзіця і выштурхаў да берага", - распавёў падрабязнасці Сяргей Касцючэнка.

Медыкі агледзелі дзяўчынку і мужчыну. Пацярпелая і яе выратавальнік адчуваюць сябе здавальняюча, іх здароўю нішто не пагражае.

У Гомельскай абласной арганізацыі ТРВАД нагадалі аб небяспецы, якая пагражае грамадзянам пры выхадзе на лёд. "У цяперашні час лёд на вадаёмах вобласці неаднародны і нестабільны, таму правяраць яго на трываласць не варта. Дарослым неабходна расказаць дзецям пра небяспеку гульняў на лёдзе і навучыць іх, як дзейнічаць. Аднак самы бяспечны варыянт, калі дзеці наогул не будуць выходзіць на лёд, ні пад наглядам дарослых, ні тым больш адны ", - падкрэсліў Сяргей Касцючэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».