Вы тут

А фізрук стаў... Ваенгай!


Канчыту Вурст, Маргарыту Церахаву, Алену Ваенгу, Людмілу Гурчанка — гэтых і многіх іншых «зорак» можна было ўбачыць на чарговым шоў у раённым доме культуры Лёзна.


“Адзін у адзін” па-лёзненску стаў праектам, дзякуючы якому людзі вельмі далёкія ад мастацтва, становяцца “зоркамі” пародыі.

Першыя выпрабаванні правялі пазалетась, і з кожным годам праект становіцца ўсё больш цікавым. На прадстаўленне не сорамна запрасіць нават вядомых артыстаў, каб яны ўбачылі сваіх двайнікоў. Там пабываў наш карэспандэнт.

Усе квіткі коштам 4 рублі на прадстаўленне былі прададзеныя за пару дзён, што пацвярджае папулярнасць шоу ў раёне.

Самадзейныя артысты працуюць у розных арганізацыях, на прадпрыемствах. Раней большасць з іх ніколі не выходзілі на сцэну, але вельмі пастараліся увайсці ў вобразы. Ды так, што многіх нават тутэйшыя не адразу пазнавалі.

Напрыклад, настаўнік фізкультуры стаў… Аленай Ваенгай. А грузчык хлебнай базы з жонкай цудоўна прадставілі вобразы готаў з серыяла “Сваты”. Пара, дарэчы, ад усіх членаў журы атрымала вышэйшы бал.

Аляксандр ПУКШАНСКІ, Лёзненскі раён 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.