Вы тут

...Бо мы разам


Дом, сям'я, падтрымка блізкіх патрэбны кожнаму. Але ж далёка не заўсёды родныя людзі жывуць побач. А вось суседзі...


На нашай вуліцы няшмат дамоў. Мы будавалі іх больш як 25 гадоў таму, можна сказаць, разам. Гэтак жа потым спраўлялі наваселлі, хрэсьбіны, дружна збіраліся на святы. Ёсць у нас свой гарманіст, душа кампаніі Сяргей Мікалаевіч Жыгар, ёсць свае аўтарытэты. Прыкладам для ўсіх з'яўляецца, у прыватнасці, сям'я Веры Паўлаўны Шкадун. Яны з мужам — былыя настаўнікі, выхавалі пяцёра цудоўных дзяцей, маюць восем унукаў. Прыемна бачыць, як іх нашчадкі амаль кожныя выхадныя прыязджаюць да бацькоў, каб праведаць, каб дапамагчы.

Вось гэта, апошняе, для чалавека, згадзіцеся, надзвычай важна. Мы на нашай вуліцы маем розныя прафесіі: ёсць «свой» псіхолаг, прадавец, інжынеры, настаўнікі, проста рабочыя... Але ў бядзе мы заўсёды разам. За гэтыя гады пайшлі з жыцця трое суседзяў, нехта пахаваў бацькоў. Мы заўсёды стараліся падтрымаць адзін аднаго і маральна, і матэрыяльна, калі трэба, дапамагчы па гаспадарцы.

...Хутка пралятае час. Выраслі нашы дзеці, разляцеліся як быццам, але па-ранейшаму сябруюць паміж сабой. Нашы адносіны з суседзямі сталі прыкладам для іх, а потым, спадзяюся, стануць для ўнукаў. Я дзякую Богу за сваіх суседзяў — Шкадукоў, Кучко-Галубовічаў, Дубаневічаў, Майхерскіх, Жыгараў, Карановічаў... Хай у нашых вокнах заўсёды гарыць святло!

Тамара Кулеш,

Вілейскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».