Вы тут

У Мінску затрымалі дамушніка


Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама спынілі злачынную дзейнасць 39-гадовага дамушніка, які трапляў у чужыя кватэры праз незачыненыя дзверы.


Мужчына быў затрыманы пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз», калі святкаваў у рэстаране дзень нараджэння свайго прыяцеля. А напярэдадні ён здзейсніў чарговы крадзеж з кватэры жылога дома ў Маскоўскім раёне сталіцы.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі датычнасць мужчыны да кватэрных крадзяжоў, якія былі здзейснены ў Мінску са студзеня гэтага года. Таксама ўстанаўліваецца яго дачыненне да аналагічных крадзяжоў, здзейсненых з кастрычніка мінулага года.

Каб трапіць у чужыя кватэры, зламыснік заходзіў за кім-небудзь следам у пад'езд, а пасля хадзіў па ўсіх паверхах і шукаў незачыненыя дзверы. Калі такія знаходзіў, то заходзіў у вітальню і з сумак даставаў кашалькі, адкуль забіраў грошы. Калі сумкі не было, шукаў грошы ў вопратцы. У адным выпадку скраў з пакоя ноўтбук, а адзін з крадзяжоў стаў і ўвогуле даволі прыбытковым — удалося выкрасці з кашалька 535 долараў і 20 тысяч расійскіх рублёў.

Гаспадары адразу не выяўлялі прапажу грошай і толькі на наступны дзень звярталіся ў міліцыю. А некаторыя нават і не ведалі, што сталі ахвярай дамушніка, пакуль ім пра гэта не паведамілі аператыўнікі.

Устаноўлена пяць эпізодаў, мужчына падазраецца ў здзяйсненні яшчэ дзясятка аналагічных крадзяжоў, у тым ліку з прыватных дамоў у Мінскай вобласці, а таксама ў Расіі. Мужчына, раней судзімы за маёмасныя злачынствы, разам больш за 20 гадоў адбываў пакаранне за крадзяжы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Дамушніка затрымалі пасля крадзяжу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.