Вы тут

Навукоўцы аднавілі аблічча Неферціці?


Адна з самых характэрных егіпецкіх мумій атрымала твар: навукоўцы аднавілі аблічча маладой жанчыны, якая магла быць маці фараона Тутанхамона.


У 1898 годзе ў даліне Цароў была знойдзена мумія, занесеная ў рэестр пад імем KV35YL («YL» — ад англ. Younger Lady — «юная лэдзі»; першыя літары і лічбы — парадкавы нумар грабніцы). Доўгі час спецыялісты спрабавалі ўсталяваць яе асобу.
У 2001—2003 гадах егіптолагі знайшлі шэраг ускосных прыкмет, якія пацвярджалі царскае паходжанне муміі. Тады ж была зробленая першая рэканструкцыя яе прыжыццёвага аблічча, у выніку чаго выявілася падабенства з сусветна вядомай Неферціці (яе знешнасць вядомая дзякуючы бюсту, знойдзенаму ў 1912 годзе). Аднак многія навукоўцы не пагадзіліся з гэтымі высновамі, а праведзены ў далейшым аналіз ДНК канчаткова абверг гіпотэзу аб царыцы.

«Юная лэдзі» была ідэнтыфікаваная як маці Тутанхамона. Паводле некаторых здагадак, яна таксама была і сястрой фараона Эхнатона, але гэта даказаць не атрымліваецца: з-за пастаянных роднасных скрыжаванняў, прынятых у той час, усталяваць выразныя генетычныя лініі вельмі складана.

Гісторыя гэтай жанчыны працягвае займаць навукоўцаў, і нядаўна даследчык Эйдэн Додсан з Брыстальскага ўніверсітэта атрымаў дазвол на далейшыя даследаванні муміі. Спецыялісты правялі трохмернае сканіраванне і склалі лічбавую карту твару. Для трохмернай рэканструкцыі была запрошаная Элізабэт Дэйніс — палеамастак, якая ўжо працавала над узнаўленнем твараў старажытных людзей, у тым ліку самога Тутанхамона. Па выніках яе працы высветлілася, што «Юная лэдзі» ўсё ж вельмі падобная да Неферціці. На аснове гэтага некаторыя навукоўцы зноў заявілі, што KV35YL і з'яўляецца знакамітай царыцай, але з улікам астатніх гістарычных даных гэта так і застаецца гіпотэзай.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Неферціці ці проста «юная лэдзі»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».