Вы тут

Тату паклапоцяцца пра скуру


Шмат загараць на сонцы зусім не карысна, таму, каб зберагчы людзей ад негатыўных наступстваў загару, створана мноства розных вынаходак. Але ні адзін з крэмаў або парасонаў не можа своечасова папярэджваць чалавека аб тым, што яму час ісці ў цень.


Таму кампанія LogіcІnk стварыла спецыяльныя нацельныя пераводныя наклейкі, якія паведамляюць карыстальніку гэтую карысную інфармацыю. Наклейкі ў выглядзе двух колаў ці палосак не змываюцца вадой, а яшчэ на іх можна наносіць сонцаахоўны крэм. Нанесеная на цела часовая тату мяняе пад сонечнымі прамянямі свой колер і становіцца фіялетавай. Чым ярчэйшае адценне, тым больш інтэнсіўнае выпраменьванне ўздзейнічае на скуру.

Другая палоска або круг складаецца з трох частак, якія таксама па чарзе мяняюць свой колер. Як толькі ўсе тры сегменты ў выніку ўздзеяння ўльтрафіялету становяцца ярка-ружовымі, чалавеку час перастаць загараць — сваю норму загару ён ужо на сёння атрымаў. Павышаныя дозы ўльтрафіялету павялічваюць рызыку развіцця злаякасных пухлін і спрыяюць з'яўленню маршчын, гэта даўно вядома, таму такія часовыя смарт-тату змогуць дапамагчы людзям са светлай скурай бяспечна праводзіць час на сонцы.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».