Вы тут

Лабарантка загінула з-за правядзення выпрабаванняў трываласці брыкету


Несумяшчальныя з жыццём траўмы 37-гадовая лабарантка ААТ «Торфабрыкетны завод Лідскі» атрымала пры правядзенні фізіка-механічных выпрабаванняў трываласці брыкету.


Як паведаміла ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, устаноўлена, што жанчына, якая атрымала цялесныя пашкоджанні, выконвала свае абавязкі з выкарыстаннем механічнай устаноўкі, якая не адпавядала патрабаванням бяспекі. Гэта прывяло да таго, што адзенне жанчыны зачапілася за абсталяванне, яна была траўмаваная сталёвым барабанам. Вострая страта крыві і траўматычны шок прывялі да смерці.

Па факце парушэння правілаў аховы працы, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці, распачата крымінальная справа. Падазраваным у здзяйсненні злачынства прызнаны 27-гадовы майстар змены брыкетнага цэха.

Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання крымінальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Здарэнне на заводзе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.