Вы тут

Экзотыка ў “Бярозцы”


Экзотыка  "Бярозцы"

Прывітанне, чытач!

Чым цябе сустрэне вясна? Галасістыя птушачкі, першыя кветачкі, ласкавае  сонейка – думаеш ты? Ну, гэта таксама. Але галоўнае, чаго варта чакаць у сакавіку – гэта «Бярозка» №3. І будзе яна незвычайнай, нават экзатычнай. А ўсё дзякуючы матэрыялам ад Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, які існуе пры БДУ. Паглядзім жа, што нам падрыхтаваў таямнічы Кітай, таямнічыя кітаязнаўцы і не менш таямнічая рэдакцыя.

У «Апытанцы» вядзецца гаворка пра моўны летнік у Даляні. Туды трапілі зусім розныя людзі: школьнікі, студэнты, маладыя спецыялісты. Усе яны цікавіліся Кітаем і кожны пабачыў нешта сваё: найдаражэйшыя пельмені, каліграфію Гохуа і натхняючую кітайскую працаздольнасць. А на што звярнулі б увагу вы самі?

«Hist» адправіць у вандроўку па Вялікім шаўковым шляху. І гэта не проста лінія на карце, ці нейкая пратаптаная сцежка, а «найвялікшы гандлёвы і культурны шлях старажытнасці і Сярэднявечча». За доступ да яго плацілі крывёй, па ім праз паўсвета правозіліся ўнікальныя рэчы, праз яго вёўся грандыёзны гандль і гаворка йшла пра сапраўдныя горы золата! Здавалася б, гэтая гісторыя скончылася яшчэ стагоддзі таму. Але ці ведаеце вы, што ў яе ёсць працяг?

Кожны ведае чатыры галоўныя кітайскія адкрыцці. Гэта порах, компас, папера і кнігадрукаванне. З-за ізаляванасці краіны у даўнія часы падобныя вынаходкі не дайшлі да ўсяго чалавецтва і іх давялося адкрываць па некалькі разоў. Але зараз, у час глабалізацыі, Кітай зрабіў яшчэ чатыры ці не менш значныя прарывы. І вось яны ўжо непасрэдна ўплываюць на наша жыццё. Што за яны? Чытаем «Дайджэст»!

У рубрыцы «Месца» прымасціўся «Вялікі камень». Індустрыяльны парк. А гэта не толькі сто тысяч працоўных месцаў, але і грандыёзны праект, які аб’ядноўвае навуку і бізнэс, Беларусь і Кітай, вёску Быкачына і нанатэхналогіі… Карацей, грандыёзная рэч, зірніце.

Варты ўвагі «Ліст з Кітая» ад Лю Сулін, якая некалькі гадоў прапрацавала ў Інстытуце кітаязнаўства. Будзе велізарнай памылкай не чакаць ад гэтага тэкста цікавасцяў. Так, там ідзе гаворка ў першую чаргу пра працу інстытута, але з якой паэтыкай! Вось вам урывачак: 

«Дзякуй Вам за пяшчотныя вочы,

Што суправаджалі ў Беларусі і днём, і ноччу;

Дзякуй Вам за тое, што разам прайшлі мароз і снег,

У мірскай мітусні Вы разумелі і падтрымвалі мяне.

РІКК БДУ – духмяны язмін, які ніколі не асыплецца ў маёй памяці, які цудоўна квітнее на галінках»

«Літаратурныя старонкі» і «Нетэкст» пакінем на салодкае. Магу толькі сказаць, што вы не будзеце расчараваныя, калі сутыкнецеся са светам сучаснай кітайскай літэратуры. Шмат у чым яна не падобная на звыклую нам, але ж тым цікавей, сябры!

Мікалай ІЗАІТКА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.