Вы тут

Пасля гібелі салдата ў Печах распачата 48 крымінальных спраў


Пасля гібелі салдата ў Печах правераны іншыя часткі - распачата 48 крымінальных спраў, паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.


За чатыры месяцы, на працягу якіх доўжыліся праверкі, узбуджана 48 крымінальных спраў, праінфармаваў міністр.

Як паведамлялася, Следчы камітэт падоўжыў тэрміны расследавання па справе гібелі радавога Коржыча ў вайсковай частцы ў Печах. Быў выяўлены шэраг іншых фактаў нестатутных узаемаадносін не толькі ў гэтым вайсковым падраздзяленні, але і ў іншых частках. Маладыя вайскоўцы і тыя, якія адслужылі пэўны тэрмін, пачалі даваць паказанні адносна падзей гадавой, двухгадовай даўніны, сцвярджаючы, што і яны з'яўляліся аб'ектамі гвалту з боку таварышаў па службе. СК падоўжыў тэрміны расследавання для таго, каб поўна, аб'ектыўна і ўсебакова даследаваць ўсе наяўныя заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах.

Цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было выяўлена 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаўскім раёне. Паводле папярэдніх даных, прычынай смерці з'явілася механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рамяня пры павешанні. Следства распрацоўвае тры асноўныя версіі: самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.