Вы тут

Кіраўніцтва "Белавіі" пракаментавала прэтэнзіі лаўкостара "Перамога"


Кіраўніцтва "Белавія" пракаментавала папрокі лаўкостара "Перамога" ў тым, што беларуская авіякампанія нібыта абслугоўваецца ў расійскіх аэрапортах па такіх жа тарыфах, як унутраныя расійскія авіякампаніі, а расійскія авіякампаніі ў нашых аэрапортах плацяць больш, чым беларуская.


"Чым больш ты лётаеш у аэрапорты, тым лепшыя ў цябе там умовы, - адзначыў гендырэктар "Белавіі" Анатоль Гусараў. - Справа ў тым, што ў аэрапортах няма жорсткай сістэмы, калі адна і тая ж авіякампанія абслугоўваецца толькі па адным і тым жа тарыфе. Так, мы маем невысокія тарыфы ў тых расійскіх аэрапортах, куды лятаем. Але тыя авіякампаніі расійскія, якія выконваюць у тыя ж аэрапорты шмат рэйсаў, плацяць за абслугоўванне менш, чым мы. Гэта нармальная практыка ў любым аэрапорце свету".

Намеснік генеральнага дырэктара "Белавіі" па маркетынгу Ігар Чаргінец растлумачыў таксама, што, незалежна ад тарыфаў аэрапортаў, авіякампаніі плацяць яшчэ і за аэранавігацыйнае абслугоўванне падчас палётаў над краінай. У "Белавіі" ўспамінаюць, што па прычыне высокіх тарыфаў на аэранавігацыйнае абслугоўванне далёкія рэйсы ў Навасібірск, Екацерынбург і Самару прыйшлося закрыць.

Акрамя таго, нагадалі ў "Белавіі", падчас палётаў над Сібірру замежныя авіякампаніі павінны плаціць пэўную суму за кожны рэйс.

"Гэта сітуацыя, калі ты павінен плаціць роялці, толькі за факт, што ты ляціш, плаціць "Аэрафлоту", пры гэтым ніякіх аэранавігацыйных паслуг "Аэрафлот" табе не аказвае".

news.tut.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці