Вы тут

У Магілёве моладзь дэманстравала свае дасягненні


Прымераць на сябе званне «Маладзёжная сталіца — 2018» Магілёву дапамагла перш за ўсё актыўная пазіцыя тутэйшай моладзі — іх дасягненні ў спорце, вучобе, ініцыятыўнасці.


Падчас афіцыйнага пасвячэння горада ў гэты статус міністр адукацыі Ігар Карпенка адзначыў, што Магілёўшчына сёння вельмі дынамічна развіваецца, тут жыве шмат цікавай і творчай моладзі, якая вельмі паспяхова рэалізуе прапісаную ў дзяржаўных праграмах палітыку. Новы статус, на яго думку, стане моцным стымулам для яшчэ больш актыўнага прасоўвання маладзёжных ініцыятыў, творчых праектаў, перадавых ідэй. Ініцыятыўныя і вынаходлівыя, творчыя і цікаўныя, захопленыя і натхнёныя, упартыя і амбіцыйныя — менавіта яны сталі героямі свята. На выстаўцы ў абласным цэнтры творчасці, прысвечанай святу «Магілёў — маладзёжная сталіца», прадстаўнікі магілёўскіх ВНУ і іншых устаноў адукацыі дэманстравалі свае дасягненні, дзяліліся планамі і ўражаннямі.

Навучэнка Магілёўскага тэхналагічнага каледжа Настасся Данілава прадстаўляла сваю ўстанову ў фінальным этапе чэмпіянату WorldSkіlls у Краснадары. Гэта падзея, прызнаецца яна, цалкам перамяніла яе мысленне аб кулінарыі. Яна ўбачыла, наколькі творча і натхнёна можна працаваць.

Інжынер-даследчык Бабруйскага прадпрыемства «Белшына» Максім Шаўцоў дэманстраваў на выстаўцы 3D-прынтар, з дапамогай якога можна рабіць аб'ёмныя рэчы. Былы выпускнік магілёўскага Беларуска-Расійскага ўніверсітэта два гады таму стварыў у Бабруйску Цэнтр інавацыйнай маладзёжнай творчасці, каб выхоўваць будучых прасунутых інжынераў. Зараз яго з задавальненнем наведваюць 23 чалавекі. Гэта школьнікі, улюбёныя ў матэматыку і геаметрыю, мадэляванне на 3D-прынтары дапамагае ім добра падрыхтаваць сябе да інавацыйнай дзейнасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Статус абавязвае!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.