Абмеркаванне пройдзе 20 лютага ў фармаце анлайн-кансультацыі на платформе сацыяльнай сеткі "УКантакце". Пачатак у 17.00. Такая мадэль сустрэчы дазволіць прыцягнуць і праінфармаваць максімальную колькасць студэнтаў і выкладчыкаў пра перспектывы ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах.
Спікерамі выступяць намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў, начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў Аляксандр Рытаў і начальнік аддзела пратакола і супрацоўніцтва паміж ВНУ упраўлення міжнародных сувязяў Людміла Ганчар. Супрацоўнікі БДУ раскажуць аб магчымасцях навучання і праходжання стажыровак за мяжой. У прыватнасці, удзельнікі анлайн-сустрэчы даведаюцца аб міжнародных стыпендыяльных праграмах, партнёрскіх пагадненнях, еўрапейскай праграме “Эразмус +”, праектах Інстытута нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў і інш.
Удзельнікамі анлайн-дыялогу могуць стаць студэнты і выкладчыкі з розных ВНУ. Для гэтага неабходна да 20 лютага ўключна зарэгістравацца ў суполцы “Адукацыйная прастора "Універсітэт ПЛЮС" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
У дзень правядзення мерапрыемства заяўленыя слухачы атрымаюць апавяшчэнне аб пачатку сустрэчы і ў рэжыме анлайн змогуць даслаць свае пытанні, адказы на якія будуць агучаны ў рамках мерапрыемства.
Арганізатарам анлайн-сустрэчы выступіла ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю Белдзяржуніверсітэта.
Надзея НІКАЛАЕВА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.