Вы тут

Беларусь і Турцыя падпісалі дакументы па пашырэнні супрацоўніцтва


Беларусь і Турцыя падпісалі сёння ў Мінску шэраг дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах.


Фота: БЕЛТА

Урады Беларусі і Турцыі падпісалі пагадненне аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый, а таксама пагадненне аб міжнароднай камбінаванай перавозцы тавараў. Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам моладзі і спорту Турцыі, пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж Беларуссю і Турцыяй аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных справах.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Турэцкі інстытут стандартаў падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб узаемадзеянні дамовіліся таксама нацыянальныя бібліятэкі дзвюх краін.

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва заключылі Беларускі інавацыйны фонд і Савет па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі.

Падпісанне дакументаў адбылося па выніках перагавораў прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з турэцкім калегам Біналі Йылдырымам.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці